Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

23 Студзень 2020

У Чэрвені па гарачых слядах затрымалі згоншчыка

21-гадовы жыхар Чэрвеня ў адну са студзеньскіх начэй, знаходзячыся ў нецвярозым стане, скраў легкавы аўтамабіль «Рэно» з двара шматкватэрнага дома на вуліцы Мiнскай.

У дзяжурнай частцы Чэрвеньскага РАУС аператыўна адрэагавалі на званок гаспадара машыны. Неўзабаве інспектары ДАІ Алег Хайка і Генадзь Рунцо разам з супрацоўнікамі аддзела Дэпартамента аховы Ігарам Шахновічам і Аляксандрам Ліневічам затрымалі згоншчыка ў суседнім двары.

Як паведамілі «Раеннаму весніку» ў міліцыі, зламысніку не склала працы здзейсніць паездку на чужым аўтамабілі, бо «Рэно» быў адкрыты, а ключы знаходзіліся ў замку запальвання. Праўда, далёка з'ехаць не ўдалося: на з'ездзе з бліжэйшага пуцеправода ён не справіўся з кіраваннем, наехаў на металічную агароджу і пры спробе схавацца быў затрыманы.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць