Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

23 Студзень 2020

У Чэрвені ўзбуджана 6 крымінальных спраў па лініі наркакантролю

Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў спрыяе распаўсюджванню наркаманіі як грамадска небяспечнай з'явы, якая цягне шкодныя наступствы для здароўя грамадзян і аказвае негатыўны ўплыў на стан злачыннасці.

У 2019 годзе на тэрыторыі Чэрвеня ўзбуджана 6 крымінальных спраў па лініі наркакантролю, 6 асоб ва ўзросце ад 27 да 40 гадоў прыцягнута да крымінальнай адказнасці па артыкуле 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. З незаконнага абароту выключана 115,9 грам марыхуаны і 0,48 грам асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва - Альфа ПВП.

За незаконныя без мэты збыту выраб, перапрацоўку, набыццё, захоўванне, перавозку або перасылку наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў артыкулам 328 КК ўстаноўлена крымінальная адказнасць - абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў. За тыя ж дзеянні, але з мэтай збыту - пазбаўленне волі ад 3 да 8 гадоў са штрафам або без штрафу, пры наяўнасці абцяжваючых абставін, - аж да 25 гадоў пазбаўлення волі са штрафам або без штрафу.

Крымінальная адказнасць за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў або аналагаў наступае з 14 гадоў.

Крымінальным кодэксам прадугледжана, што асобы, якія добраахвотна здалі наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх прэкурсоры або аналагі і актыўна спрыяць выяўленню або спыненню злачынства, звязанага з незаконным абаротам гэтых сродкаў, рэчываў, выкрыцці асобаў, якія іх учынілі, выяўленні маёмасці, здабытай злачынным шляхам, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці за дадзенае злачынства.

У 2019 годзе Чэрвенскім РАУС таксама было выяўлена 10 фактаў вырастання маку і канопляў. Па 7 з іх складзены адміністрацыйныя пратаколы. Агульная плошча знішчанага маку склала 34 кв. м., ёго вага - 15 кг, канопляў - 125 кв. м. (52 кг).

Калі Вам стала вядома аб асобах, якія маюць дачыненне да незаконнага абароту наркотыкаў, неадкладна паведаміце аб гэтым па тэлефоне 29202 альбо 102. Таксама ананімна можаце паведаміць у групу наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі Чэрвеньскага РАУС па тэлефоне 52803.

Група наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі Чэрвеньскага РАУС

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць