Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

24 Студзень 2020

Новы красовер «Джылі Эмгранд Х 7» папоўніў парк службовых аўтамабіляў Чэрвеньскага аддзела аховы

Ключы ад аўтамабіля з рук начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь палкоўніка міліцыі Алега Царука на ўрачыстым узнагароджанні пераможцаў спаборніцтва сярод аддзелаў і аддзяленняў аховы за 2019 год атрымаў міліцыянер-кіроўца групы затрымання старшына міліцыі Максім Андросаў.

Як распавяла «Раеннаму весніку» спецыяліст па кадрах Чэрвеньскага аддзела аховы Ірына Краснагір, падраздзяленне заняло трэцяе месца сярод аддзелаў вобласці па выніках службовай дзейнасці за мінулы год і ўзнагароджана памятным знакам.

Акрамя таго, прадстаўнікі аддзела прызнаны пераможцамі спаборніцтва ў чатырох з дзевятнаццаці намінацый.

Лепшым камандзірам узвода міліцыі стаў старшы лейтэнант міліцыі Уладзімір Ліневіч, лепшым міліцыянерам групы затрымання - прапаршчык міліцыі Іван Якубоўскі, лепшым начальнікам аховы ўчастка - Аляксандр Кот, лепшым кіроўцам групы тылавога забеспячэння - Юрый Раманенка.

Усе заслужаныя ўзнагароды занялі годнае месца ў экспазіцыі Кутка гісторыі аддзела.

Фота Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы і Ірыны Краснагір

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць