Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

24 Студзень 2020

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за парывістага ветру абвешчаны ў Беларусі 24 студзеня

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру абвешчаны ў Беларусі ў пятніцу, 24 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Па дадзеных сіноптыкаў, у бліжэйшыя суткі будзе пераважаць воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж). Ноччу і раніцай месцамі чакаецца слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе заходнім 5-10 м/с, парывамі да 14 м/с. Раніцай і днём у многіх раёнах краіны яго парывы ўзмоцняцца да 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 4 градусаў марозу да 1 градуса цяпла, удзень чакаецца ад нуля да 6 градусаў цяпла.

БелТА

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць