Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

27 Студзень 2020

Дар'я Фесіна з Чэрвеньскага раёна заваявала тытул «Міс глядацкіх сімпатый» на абласным конкурсе прыгажосці

У Барысаве на сцэне Палаца культуры им.М.Горкага адбыўся абласны конкурс прыгажосці «Міс Міншчына». Чэрвеньскі раён на ім прадставілі тры удзельніцы - Дар'я Фесiна, Наталля Баброўнік і Кацярына Сасункевiч.

Пазмагацца за карону і тытул галоўнай прыгажуні цэнтральнага рэгіёну ў Барысаў прыехалі 72 прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва. Усе яны - пераможцы рэгіянальных адбораў конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь 2020».

Пасля двух выпрабаванняў - дэфіле ў кактэйльных сукенках і выхаду ў купальніках - рашэннем журы на чале з намеснікам старшыні Мінаблвыканкама Іванам Маркевічам барацьбу за тытул «Міс Міншчына» працягнулі 25 дзяўчат. Сярод іх - Дар'я Фесiна.

Дзяўчат чакала яшчэ два дэфіле і конкурс імправізацыі, пасля чаго журы вызначыла чацвёрку лепшых. Таксама падчас конкурсу з дапамогай народнага галасавання выбіралі «Міс глядацкіх сімпатый». Падтрымаць ўпадабаную удзельніцу можна было, адправіўшы яе конкурсны нумар па SMS, Viber або WhatsApp на ўказаны арганізатарамі тэлефон. Народнай улюбёнкай па выніках галасавання стала Дар'я Фясіна.

Галоўныя ўзнагароды - карона і тытул «Міс Міншчына» — сышлі ў Лагойск да Веранікі Кушэлевай. Званне Другой Віцэ—міс прысудзілі Віялеце Герасімчук (Пухавіцкі раён), а першай - Аліне Палішчук (Салігорскі раён), Ганна Мілеўская (Маладзечанскі раён) - «Міс фота».

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць