На двух дыстанцыях змагла выйграць першыя месцы Ганна СПАРЫШ! Яна перамагла ў бегу на 3000 метраў і на 1500.
Другое месца ў скачках у даўжыню і трэцяе ў бегу на 60 метраў з бар'ерамі - у Дар'і ЖУРКIНАЙ.
Максім ГРАНЧЫК заняў трэцяе месца ў бегу на дзве тысячы метраў з перашкодамі.
Аляксандра Ваўчок стала трэцяй у бегу на 60 метраў з бар'ерамі.
Сярод юніёраў і юніёрак 2001-2002 гадоў нараджэння нашы юныя спартсмены занялі агульнакаманднае трэцяе месца.
Адміністрацыя спартшколы віншуе сваіх выхаванцаў з поспехам!
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота з сеткі ВК

