Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

28 Студзень 2020

У Чэрвеньскім раёне стартавала акцыя «Наш жывёлавод»

Мэта рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі «Наш жывёлавод», якая праводзіцца ўжо чацвёрты год запар - дайсці да кожнай фермы, незалежна ад вытворчых паказчыкаў, правесці гутаркі ў працоўных калектывах, адзначыць лепшых работнікаў.

На Чэрвеньшчыне першае такое мерапрыемства прайшло ў эксперыментальнай базе «Натальеўск».

Гэта гаспадарка вядома ў рэгіёне як шматгадовы лідэр у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. Вось і ў мінулым годзе тут атрымалі 11 тысяч 446 тон, на 500 тон больш, чым у 2018 годзе. Сярод самых высокіх у раёне і прадуктыўнасць дойнага статка - 6574 кілаграма ў сярэднім ад каровы. Па гэтым паказчыку гаспадарка таксама забяспечыла прырост - 204 кілаграма. А малочна-таварная ферма «Любiшына» у мінулым годзе перавысіла мяжу надояў 7500 кілаграмаў.

Дзякуючы за працу ўсім, хто сабраўся на ўрачыстасць у Любішынскім сельскім Доме культуры, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ларыса Яфіменка адзначыла, што акцыя «Наш жывёлавод» дае магчымасць узнагародзіць за працу людзей, якіх, у параўнанні з хлебаробамі, нярэдка абыходзяць увагай.

Яна ўручыла падзячныя лісты і каштоўныя падарункі аператару машыннага даення МТФ «Любішына» Наталлі Пархомчык, жывёлаводам Але Бабіч (МТФ «Натальеўск») і Людміле Гоман (МТФ «Дамавіцк»), трактарыстам-машыністам Аляксандру Сямёнавічу (МТФ «Любішына»), Валерыю Шышонку (МТФ «Дамавіцк») і Юрыю Сёмкіну (МТФ «Натальеўск»).

Намеснік дырэктара гаспадаркі па жывёлагадоўлі Сяргей Галец падкрэсліў, што за дасягнутымі сельгаспрадпрыемствам поспехамі – карпатлівая праца кожнага работніка галіны. Ён выказаў надзею на тое, што жывёлагадоўля ў «Натальеўску» будзе дынамічна развівацца і ўручыў трыццаці пяці работнікам ферм каштоўныя падарункі ад адміністрацыі і прафкама гаспадаркі.

Урачыстасць упрыгожылі канцэртныя нумары самадзейных артыстаў Любішынскага сельскага Дома культуры.

Ігар Адамовіч. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць