Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

29 Студзень 2020

Чэрвенцы сталі пераможцамі і прызёрамі XIV Рэспубліканскай выставы-конкурсу «Калядная зорка»

Навучэнцы Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г. Чэрвеня, у чарговы раз сталі пераможцамі і прызёрамі XIV Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў «Калядная зорка».

25 студзеня 2020 года Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў конкурсу. У свяце прынялі ўдзел больш за 200 навучэнцаў і педагогаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, і ўстаноў адукацыі з усіх рэгіёнаў краіны.

Работы, прадстаўленыя на выставу-конкурс, прайшлі адбор на некалькіх этапах. На абласным этапе ад цэнтра творчасці было адабрана 18 работ у розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнай творчасці. З іх тры работы атрымалі дыпломы на рэспубліканскім этапе, адзін з якіх - Дыплом першай ступені. Пераможцам конкурсу стаў Жукоўскі Ягор, навучэнец аб'яднанні па інтарэсах «Самаробкін» (педагог дадатковай адукацыі Саядзян М.С.) у намінацыі «Зімовыя святы Беларусі» з працай «Калядоўшчыкі гуртом абыходзяць кожны дом».

Таленавітыя, крэатыўныя і выдатныя выхаванцы Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, наперад да новых здзяйсненняў! Творчых поспехаў і перамог, а мы вам у гэтым дапаможам!

Анастасiя Лойка, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ГУДО «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Чэрвеня»

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць