У суботу ў Віцебску ў фітнес-клубе BROOKLYN адбыўся адкрыты кубак Strong Warriors Cup па сілавых дысцыплінах: жым лежачы, народны жым, ваенны жым, станавая цяга, шматпаўторная станавая цяга, прысяданні, строгі ўздым на біцэпс, адцісканні на брусах з абцяжарваннем, падцягванне з абцяжарваннем.
Як распавяла Павел КЛЫНДЗЮК, у «паўночную сталіцу» Беларусі прыехалі наймацнейшыя спартсмены з розных гарадоў рэспублікі: «Была вельмі дружалюбная абстаноўка, таму што многія адзін аднаго ведаюць па папярэдніх турнірах, па сумесных трэніровак. У той жа час было строгае і бесстаронняе, сумленнае судзейства, што дапамагло кожнаму спартсмену адчуць, што ён паказаў менавіта той вынік, на які здольны».

Павел і Аляксей - вельмі розныя спартсмены. Павел заваяваў ужо амаль усе мажлівыя ўзнагароды, Лёша толькі пачынае кар'еру цяжкаатлета. Але нягледзячы на тое, што, як «вада і камень, лёд і полымя» гэтыя людзі вельмі розныя — хлопцы выдатна ладзяць, Лёша вучыцца ў Паўла ўсім нюансам сілавых відаў спорту, а таксама ўдзельнічае і ў многіх мерапрыемствах БРСМ і клуба «Патрыёт» у Чэрвені.

У Віцебску абодва нашы землякі выступалі ў намінацыі «Народны жым». Гэта жым штангі лежачы ўласнай вагі. Павел КЛЫНДЗЮК выціснуў 80 кілаграмаў 43 разы. Гэта дазволіла яму заняць першае месца і атрымаць разрад майстра спорту міжнароднага класа па народным жыме. Аляксей СУША выступаў сярод юніёраў, ён таксама дзякуючы сваёй падрыхтоўцы і жаданню паказаць добры вынік абышоў хлопцаў у сваёй узроставай групе і заняў першае месца, выціснуўшы 67 з паловай кілаграмаў 31 раз.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Аляксея Сушы

