Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

29 Студзень 2020

Калядны валейбольны турнір у Чэрвені завяршыўся перамогай каманды ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму

Фінал спаборніцтваў, арганізаваных раённым фізкультурна-спартыўным клубам, адбыўся ў нядзелю ў спартыўным комплексе «Ігумен» Чэрвеньскай СДЮШАР.

Разам са спартсменамі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама барацьбу за ўзнагароды па кругавой сістэме вялі наймацнейшыя каманды адборачных спаборніцтваў у групах «Б» і «В» — валейбалісты лясгаса і СШ №1 г. п. Смілавічы, а таксама лепшая другая каманда груп па розніцы ліку ў партыях-сельгасфіліял «Новыя Зялёнкі».

Як і падчас папярэдніх гульняў у групе «А», каманда ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме ў фінале перайграла ўсіх сваіх сапернікаў. «Серабро» заваявалі прадстаўнікі СШ №1 г. п. Смілавічы, «бронзу» - лясгас.


Кубкі і медалі пераможцам і прызёрам турніру ўручыла намеснік старшыні райвыканкама Ала Шахоцька.

Лепшым гульцом спаборніцтваў стаў валейбаліст каманды-пераможцы Аляксандр Няпеўны. Прызы «Раённага весніка» - падпіску на газету - атрымалі лепшыя гульцы каманд: Андрэй Марозаў (упраўленне па адукацыі, спорту і турызму), Павел Ярашэвіч (СШ №1 г.п. Смілавічы) і Аляксандр Крылоў (лясгас).

Ігар Адамовіч. фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць