Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

29 Студзень 2020

Году малой радзімы прысвяцілі: у Чэрвені прайшоў раённы этап конкурсу «Свабодны мікрафон»

З мэтай выяўлення і падтрымкі таленавітых вядучых і прыцягнення навучэнцаў і педагогаў да правядзення мерапрыемстваў розных формаў, для ўдасканалення прафесійных кампетэнцый у сферы культурна-дасугавай дзейнасці і папулярызацыі гутарковага жанру ўпраўленнем па адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама праведзены раённы этап абласнога конкурсу «Свабодны мікрафон».

Ён праводзіўся ў розных узроставых групах ў наступных намінацыях: «Лепшы вядучы», «Лепшая вядучая», «Лепшы дуэт вядучых».

У конкурсе прынялі ўдзел: вучаніцы гімназіі №1 iм.В.А.Караля - Карына Дзячэнка, Валерыя Чэганава («Лепшая вядучая»), Ганна Новікава і Аляксандра Васюковіч («Лепшы дуэт вядучых»); вучань СШ №2 iм.А.К.Флягонтава г.Чэрвень - Мікіта Ліпкін («Лепшы вядучы»); вучні СШ №3 г.Чэрвень - Сняжана Хурсік і Арцём Осіпчык («Лепшы дуэт вядучых); вучаніца СШ №1 г.п.Смілавічы - Дар'я Ляшкевіч («Лепшая вядучая»); вучні СШ №2 г.п.Смілавічы - Арцём Рылiнскi, Фёдар Кацiнёў («Лепшы вядучы»); вучаніца Раваніцкай СШ Дар'я Кішко і педагог Мікалай Талкачоў («Лепшы дуэт вядучых»); вучань Грабёнскай СШ Ягор Крук («Лепшы вядучы»); выхаванка Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.Чэрвень - Аляксандр Далгаполаў («Лепшая вядучая»); вучаніца Хутарской СШ - Карына Свірыдовіч («Лепшая вядучая»); вучаніцы Лядзенскай СШ - Ганна Біруля і Паліна Соніч («Лепшы дуэт вядучых»); вучні Запольскай СШ Святлана Шыдлоўская і Валянцін Сакалоўскі («Лепшы дуэт»); вучаніцы СШ №4 г.Чэрвень - Ганна Сакава і Лізавета Пракаповіч («Лепшы дуэт вядучых»), педагог Валянціна Табалевіч («Лепшая вядучая»).

Удзельнікі прадставілі конкурсныя выступленні: «Там, дзе я шчаслівы» - гэта былі тэксты ў вольнай форме: проза, вершы, песні, у якіх удзельнікі распавядалі аб сваёй установе, раёне, населеным пункце, з выкарыстаннем фотаздымкаў, відэа, музычнага суправаджэння. Наступным конкурсным выступленнем быў «Iнтэрактыў з залай» - падрыхтаваная гульнявая праграма з залай, у якой вядучы ўзаемадзейнічае з гледачамі, знаходзіць новыя рашэнні актывізацыі гледачоў. На гэтыя два конкурсу адводзілася па 2 хвіліны.

Трэцім конкурсным выступленнем быў «Экспромт»: на меркаванне журы канкурсанту прапаноўвалася прачытаць складаны тэкст, хуткамоўку, адказаць на пытанне.

Свае выступленні ў конкурсе «Там, дзе я шчаслівы» удзельнікі прысвяцілі Году малой радзімы. Вядома ж, усе добра падрыхтаваліся. Яркім было выступленне прадстаўнікоў Раванiцкай школы. Дуэт вядучых паўстаў перад журы і гледачамі ў вобразе пані і паненкі з былога маёнтка Слатвінскіх у Раванічах. У вершаванай форме, на роднай мове яны распавялі пра жыццё ў сваёй вёсцы. Маляўніча глядзеўся і танец «Падзеспань». Цікава прадставілі Лядзеншчыну хлопцы з Лядзенскай школы, суправаджаючы яе прэзентацыяй у вершах уласнага сачынення. Артыстычнымі і ўпэўненымі былі вучні з Запольскай школы. Цікава падала свой выступ вучаніца Хутарскай школы: у выглядзе прагнозу надвор'я яна падабрала цікавы відэашэраг, у якім цудоўным чынам пераплялася і жыццё школы, і вёскі. Добра знаёмы нам харызматычнымі выступамі і Фёдар Кацянёў, а таксама Ягор Крук, Ганна Сакава.

Пры ацэнцы ўсіх вышэйзгаданых конкурсаў членамі журы ўлічвалася: раскрыццё тэмы, арыгінальнасць выступу, выкарыстанне сродкаў мастацкай выразнасці, уменне мець зносіны з публікай, культура прамовы, эмацыйнасць і артыстызм, выкарыстанне прыёмаў актывізацыі ўвагі аўдыторыі, валоданне методыкай арганізацыі і правядзення гульнявой праграмы, адсутнасць змястоўных, граматычных і маўленчых памылак, дакладны выклад думкі і ўменне імправізаваць.

Дыпломамі ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама ўзнагароджаны пераможцы. Імі сталі: у намінацыі «Лепшы вядучы» - Дыплом І ступені ўручаны Фёдару Кацiнёву, Дыплом ІІ ступені - Арцёму Рылiнскаму.

У намінацыі «Лепшая вядучая» Дыпломам І ступені - ўзнагароджана Карына Свірыдовіч, Дыпломам ІІ ступені - Аляксандр Далгаполаў, Дыпломам ІІІ ступені - Дар'я Ляшкевіч.

У намінацыі «Лепшы дуэт вядучых»: Дыплом І ступені заваяваў дуэт вучаніцы Дар'і Кішко і педагога Мікалая Талкачова. Першае месца падзяліў з імі дуэт Ганны Біруля і Паліны Соніч, ім таксама ўручаны Дыплом І ступені. Дыплом ІІ ступені - у дуэта: Валянцін Сакалоўскі і Святлана Шыдлоўская, Дыплом ІІІ ступені - у Сняжаны Хурсік і Арцёма Восіпчыка.

Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых творчых поспехаў.

Святлана Аношка,

загадчык сектара адукацыі ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама.

Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць