Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

29 Студзень 2020

У Чэрвені ўспомняць ахвяр гета

Жалобнае мерапрыемства, прысвечанае памяці ахвяр Чэрвеньскага гета, традыцыйна пройдзе тут 1 лютага ўжо восьмы раз. У гэты дзень у 1942 годзе фашысты забілі 2000 вязняў гета ў кар'ерах на ўсходняй ускраіне Чэрвеня.

Мерапрыемства, арганізаванае раённым краязнаўчым музеем, пачнецца апоўдні ў зале Школы мастацтваў. Яго ўдзельнікі, сярод якіх будуць сваякі ахвяр гета, вучні і настаўнікі СШ №3 і гімназіі №1, неабыякавыя жыхары горада, ўбачаць фатаграфіі загінуўшых, успомняць гісторыю трагедыі.

Кветкі і каменьчыкі па яўрэйскай традыцыі лягуць да падножжа помніка на месцы расстрэлу вязняў гета. Падчас хвіліны маўчання будуць запаленыя 2000 запалак, як сімвал згарэлых у полымі вайны людзей.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць