У 2019 годзе санэпідслужбамi раёна працягвалася работа па наглядзе за гандлёвымі арганізацыямі і прадпрыемствамі грамадскага харчавання, што дазволіла захаваць стабільную эпідэміялагічную сітуацыю і не дапусціць узнікнення ўспышкавага захворвання на вострыя кішэчныя інфекцыі.
У адпаведнасці з праводзiмымi ў Рэспубліцы Беларусь у 2019 годзе мерапрыемствамі па лібералізацыі эканомікі і зніжэннi адміністрацыйнай нагрузкі на бізнес, органамі дзяржнагляду на паднаглядных аб'ектах больш увагі надавалася мерам прафілактычнага і папераджальнага характару, у сувязі з чым, нязначна павялічылася (у параўнанні з 2018 годам) колькасць накладзеных штрафаў, вынесеных прадпісанняў аб прыпыненні дзейнасці аб'ектаў, пры гэтым павялічылася колькасць накіраваных у органы выканаўчай улады інфармацый аб выяўляемых парушэннях.
За 2019 год па мікрабіялагічных паказчыках даследавана 1250 проб харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў, з іх нестандартных - 4 (у 2018 г. - 1258 пробы, з іх нестандартных - 0; 2017 год адпаведна - 1531/8). Па санітарна-хімічных паказчыках даследавана у 2019 годзе 575 проб, з іх нестандартных - 1 (2018 г. - 576/0, 2017 год - 720/1). За мінулы год вынесена 34 прадпісанні аб забароне рэалізацыі недабраякаснай прадукцыі агульнай вагой 267 кг, у тым ліку 178,9 кг з скончаным тэрмінам прыдатнасці, (у 2018 г. - 327 кг і 61 прадпісанне, у 2017 годзе 38 прадпісанняў - 324 кг), прыпынялася эксплуатацыя 11 гандлёвых аб'ектаў і прамысловых участкаў.
У 2019 годзе на вінаватых асоб на харчовых аб'ектах накладзена 19 штрафаў (у 2018 г. - 18 штрафаў).
У мэтах ліквідацыі выяўленых парушэнняў на паднаглядных аб'екты накіравана 204 рэкамендацыі (у 2018 г. - 160) аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў. Па прадстаўленні устаноў дзяржнагляду прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці 22 службовых асобы. У следчыя органы і пракуратуру справы не накіроўваліся; не прадстаўляліся ў суд пратаколы за невыкананне прадпісанняў органаў дзяржнагляду. З мэтай прыняцця дадатковых мер рэагавання інфармаваны аддзел гандлю Чэрвеньскага РВК, куды накіравана 7 інфармацыйных лістоў, 20 інфармацыйных лістоў у ведамства.
Спецыялістамі цэнтра гігіены і эпідэміялогіі ў рамках мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенню ў 2019 года ў Рэспубліцы Беларусь ІІ Еўрапейскіх гульняў на рэгулярнай аснове ажыццяўляўся нагляд за выкананнем патрабаванняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства на аб'ектах прыдарожнага сэрвісу, палосах адводу аўтамабільных дарог і зонах адпачынку, у тым ліку аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу, размешчаных уздоўж аўтамабільных дарог.
Так, за мінулы год праведзена 146 наглядных мерапрыемстваў у дачыненні аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу, у тым ліку 33 у адносінах да гандлёвых аб'ектаў, 15 - аб'ектаў грамадскага харчавання, 39 - зон адпачынку, 27 - грамадскіх туалетаў, 1 - гасцініцы, 24 - АЗС і 7 - СТА. Парушэнні санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства выяўлены ў 65 выпадках (44,5%), у тым ліку ў дачыненні да 25 гандлёвых аб'ектаў, 15 аб'ектаў грамадскага харчавання, 14 зон адпачынку, 3 грамадскіх туалетаў, 7 АЗС і 1 СТА. Па выніках праведзеных наглядных мерапрыемстваў да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 1 юрыдычная асоба, штраф склаў 10 базавых велічынь. Вынесена 2 прадпісанні аб канфіскацыі з абарачэння прадукцыі негарантаванай якасці, агульнай вагой 11 кг, 2 прадпісанні аб прыпыненні дзейнасці. Суб'ектам гаспадарання выдадзена 49 рэкамендацый аб ліквідацыі парушэнняў, накіраваны 17 інфармацый у органы выканаўчай улады.

