У адпаведнасці з ім, адкрытае акцыянернае таварыства «Прамагралізінг» набудзе ў Мінскага трактарнага завода і перадасць на ўмовах фінансавай арэнды (лізінгу) гаспадаркам прысталічнага рэгіёну 100 энерганасычаных трактароў. Чатыры з іх атрымаюць сельгаспрадпрыемствы Чэрвеньшчыны.
Як распавёў «Раённаму весніку» начальнік аддзела механізацыі, арганізацыі і аховы працы ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Чэрвеньскага райвыканкама Аляксандр Бойка, чакаецца, што да канца лютага трактары «Беларус-3522» папоўняць машынна-трактарныя паркі ААТ «Валевачы», «10 з'езд Саветаў», «Запольскае» і эксперыментальнай базы «Натальеўск».
Акрамя таго, гаспадаркі раёна ў гэтым годзе набудуць на ўмовах лізінгу 25 адзінак іншай тэхнікі: збожжаўборачныя камбайны «КЗС-1218», высокапрадукцыйныя кормаўборачныя комплексы «КВК-800», сеялкі «СТВ8ДУ» з сістэмай кантролю высяву насення, прыстасаванні для уборкі рапсу, камплекты абсталявання для ўборкі кукурузы на зерне, раздатчык кармоў «Белмiкс».
Ігар Адамовіч

