Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

31 Студзень 2020

«Зорка» Дыяны і Стаса: двое прадстаўнікоў Чэрвеньшчыны ўдзельнічалі ў тэлефестывалі вайсковай песні

Учора Дыяна КАЛЬКІНА і Станіслаў ГНУСІН прадстаўлялі Чэрвеньшчыну ў фінале тэлевізійнага фестывалю армейскай песні «Зорка». Мерапрыемства было арганізавана Міністэрствам Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і праходзіла ў Цэнтральным доме афіцэраў у Мінску.

Дзіяна вучыцца ў Чэрвеньскім прафесійным будаўнічым ліцэі. Яна актыўны ўдзельнік маладзёжнага абаронна-спартыўнага клуба «Патрыёт» і не раз выступала на розных мерапрыемствах, якія праходзілі з удзелам клуба. Яе чысты голас і праніклівае выкананне заўсёды выклікаюць шчырыя эмоцыі слухачоў. На тэлефестывалі дзяўчына выконвала песню «Каханне доўгаю ў жыццё».

Станіслаў - вучань другой Смілавіцкай школы. Для яго сцэна таксама справа звыклая, ён пастаянны ўдзельнік розных мерапрыемстваў, канцэртаў і дабрачынных акцый. Учора гледачы і журы Дома афіцэраў пачулі ў яго выкананні кампазіцыю «Дзякуй, нашы прадзеды».

Усяго ў фінал тэлефестывалю трапілі больш за семдзесят вакалістаў з усёй краіны. Нашы хлопцы выступалі ў намінацыі «Выканаўцы армейскай песні», узроставая катэгорыя — «да 16 гадоў». І Дыяна, і Стас выступілі годна. Яны ўзнагароджаны граматамі ад Міністэрства Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Першы сакратар райкама БРСМ Павел КЛЫНДЗЮК адзначыў, што магчымасць удзельнічаць у гэтым праекце, выступіць на вялікай сцэне, прадэманстраваць свой талент з'явілася дзякуючы паспяховаму ўзаемадзеянню ваеннага камісарыята Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў і Чэрвеньскага райкама БРСМ.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Паўла КЛЫНДЗЮКА

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць