Вось, што ў яе атрымалася. Сярод жаночых імёнаў лідзіруюць Аліса і Соф'я. Іх па восем. Па сем дзяўчынак пад імёнамі Варвара і Ева. Шэсць маленькіх дзяўчынак у мінулым годзе назвалі Дар'ямі. Па пяць нованароджаных з імёнамі Аляксандра, Аліна, Ганна, Кацярына і Паліна. У адзіным ліку сярод груднічкоў - Адэліна, Алёна, Амалія, Дамініка, Ясенія, Мія, Саміра, Таццяна і Ульяна.
У імёнах хлопчыкаў наступная карціна: дзевяць Кастусёў і дзевяць Міхаілаў 2019 года нараджэння жывуць у нашым раёне, восем - Аляксандраў, па сем - Арцём і Мацвееў, па шэсць - Уладзіслава і Цімафееў. Па адным нованароджаным з такімі імёнамі: Аляксей, Ахмед, Вага, Веніямін, Яфім, Мітрафан, Пётр, Платон, Тыгран, Ціхан, Філіп і Ян.
Галіна Гамеза

