У кастынгу могуць прыняць удзел дзяўчаты ад 18 да 24 гадоў, якія маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь і пастаянна пражываюць на яе тэрыторыі (незалежна ад месца вучобы і працы), якія маюць рост не ніжэй 174 см, якія не маюць на целе татуіровак і пірсінгу, якія не маюць дзяцей і ніколі не знаходзiлiся ў шлюбе.
Абласны этап конкурсу праводзіцца ў форме кастынгу які ўключае ў сябе:
- папярэдняе сумоўе, вымярэння параметраў цела удзельніц, праверку адпаведнасці патрабаванням;
- самапрэзентацыю удзельніц, якая ўключае ў сябе выхад ўдзельніцы ў купальніку, фота (відэа -) здымку ўдзельніцы, дэманстрацыю ўдзельніцай творчых здольнасцяў.
Лепшыя з дзяўчат будуць змагацца за галоўны тытул каралевы прыгажосці ў фінале «Міс Беларусь-2020», які пройдзе ў маі 2020 года. Падрабязная інфармацыя аб правядзенні Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь» размешчана на сайце тэлеканала АНТ (www.ont.by ).
Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у кастынгу.
Пачатак мерапрыемства: у 11.00.

