Яго ўдзельнікаў прывітала старшыня Чэрвеньскага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ларыса Яфіменка. Яна ўручыла Лісты падзякі і каштоўныя падарункі аператару па штучнаму асемяненню жывёл гаспадаркі Аляксандру Мікульчыку, брыгадзіру МТФ «Падлесная» Ліліі Няхай, памочніку брыгадзіра МТФ «Горкі» Міхаілу Касцевічу, аператару машыннага даення МТФ «Ачыжа» Алене Гурэнчык, жывёлаводу МТК «Ігуменскі» Святлане Кавалевіч , начному жывёлаводу фермы «Хвойнiкi» Аляксандру Кішко і аператару машыннага даення МТФ «Ляды» Надзеі Бябешка.
Падзякамi адміністрацыі і прафсаюзнага камітэта гаспадаркі і падарункамі групу жывёлаводаў узнагародзіла намеснік дырэктара ААТ «Чэрвеньскі райаграсэрвіс» Нэлі Альшэўская.
На ўрачыстасці гучалі песні ў выкананні салістаў Азярноўскага сельскага і Смілавіцкага гарпасялковага Дамоў культуры.
Падрабязнасці чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў газеты.

