У судзейскую брыгаду спаборніцтваў ўвайшлі кіраўнік клуба «Легенды каратэ» Ілля Алейнік, трэнер - майстар спорту Рэспублікі Беларусь Юлія Коршун, шматразовы прызёр міжнародных турніраў Інга Коган, сярэбраны прызёр Нацыянальнага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па Шатакан каратэ-до Сяргей Буглак.
Хлопцы прадэманстравалі свае ўменні ў базавай тэхніцы і ў кумітэ. Асабліва хацелася б адзначыць адзіную дзяўчынку на дадзеным турніры - Анастасію Пашкову, якой давялося біцца з хлапчукамі. Гэта не перашкодзіла ёй заняць першае месца ў кумітэ.

Усе хлопцы паказалі выдатную падрыхтоўку і неўтаймоўны спаборніцкі дух. Мы віншуем усіх удзельнікаў і прызёраў турніру. Бацькам - вялікі дзякуй за падтрымку.

Крыніца: Каратэ Чэрвень

