Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

03 Люты 2020

Чэрвенцы на вобласці: заваяваны два Дыпломы ІІІ ступені

У СШ №8 г. Жодзіна прайшоў і конкурс вядучых Мінскай вобласці «Свабодны мікрафон».

У ім прынялі ўдзел і пераможцы раённага этапу конкурсу, вядучыя: Фёдар Кацiнёў, вучань СШ №2 г.п.Смілавічы, Карына Свірыдовіч, вучаніца Хутарской СШ і дуэт вядучых з Раваніцкай СШ у складзе: вучаніцы Дар'і Кішко і педагога Мікалая Талкачова.

Конкурс праходзіў па наступных намінацыях: «Лепшы вядучы», «Лепшая вядучая», «Лепшы дуэт вядучых» у пяці ўзроставых катэгорыях: 6-10 гадоў, 11-14 гадоў, 15 гадоў - 21 год, педагогі са стажам працы менш 10 гадоў і педагогі са стажам больш за 10 гадоў.

Шмат таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак сабралася на абласным конкурсе. На працягу 4,5 гадзін хлопцы і педагогі здзіўлялі членаў журы сваімі навыкамі быць вядучымі, працаваць у дуэце. Яны прадэманстравалі здольнасць валодаць аўдыторыяй, спявалі песні, чыталі вершы.

Прадстаўнікі Чэрвеньскага раёна выступілі годна: Дыплом ІІІ ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама заваяваў Фёдар Кацiнёў ў намінацыі «Лепшы вядучы». Такога ж Дыплома ўдастоены і дуэт з Раваніцкай школы: Дар'я Кішко і Мікалай Талкачоў ў намінацыі «Лепшы дуэт вядучых».

Віншуем пераможцаў!

Святлана Аношка, загадчык сектара адукацыі ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама.

Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць