Будаўніча-мантажныя работы у 2019 годзе выкананы на 33,7 млн. рублёў, ці ў супастаўных цэнах 111,5% у параўнанні з папярэднім годам. Удзельная вага будаўніча-мантажных работ склала 22,3% агульнага аб'ёму інвестыцый у асноўны капітал.
За 2019 год на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў накіравана 99,6 млн. рублёў інвестыцый у асноўны капітал (65,9% агульнага аб'ёму інвестыцый), што ў 4,5 разы больш, чым у 2018 годзе. На долю імпартных машын, абсталявання, транспартных сродкаў прыходзілася 91,2% інвестыцый, укладзеных у актыўную частку асноўных сродкаў, з іх 99,7% набыта на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

