Кубак Беларусі з'яўляецца часткай сусветнага мастацкага руху «World Art Assembly», які праводзіцца ў шасці краінах свету - Расіі, Беларусі, Вялікабрытаніі, Украіне, Кітаі, Венгрыі.

Галоўнай мэтай фестывалю з'яўляецца прадастаўленне магчымасці мастацка адораным дзецям і падлеткам праявіць свой талент, прадставіць свае працы шырокай аўдыторыі гледачоў, прафесійным педагогам. Адначасова дасягаецца мэта папулярызацыі дзіцячай і падлеткавай творчасці.

Фестываль праходзіў па двух раздзелах «Выяўленчае мастацтва» і «Славеснасць». Работы дзяцей і выступленні ацэньвала прафесійнае журы з Рэспублікі Беларусь, Расіі, краін СНД, Еўрасаюза і Азіі.

У конкурсе ўдзельнічалі дзеці розных узроставых катэгорый. Першае месца ў конкурсе чытальнікаў (раздзел «Славеснасць»), у намінацыі «Проза» заняла Ксенія Стужук (сярэдняя ўзроставая катэгорыя), вучаніца тэатральнага аддзялення Чэрвеньскай дзіцячай школы мастацтваў, ёй уручаны дыплом І ступені і медаль. Ксенія прачытала ўрывак з твора «Паліяна» Эліноры Портэр. У малодшай узроставай катэгорыі першае месца дасталася Валерыі Баравік. Ёй таксама ўручаны дыплом пераможцы і медаль. На суд журы яна прадставіла ваенную прозу - «Дарога праз мост» з кнігі Элы Фаняковай «Хлеб той зімы» (педагог Вольга Шалабнёва).

У раздзеле «Выяўленчае мастацтва» ў конкурсе жывапісу лепшай была навучэнка мастацкага аддзялення Вікторыя Зелянкевіч. Другое месца дасталася наступным навучэнцам мастацкага аддзялення: Ганне Шымановіч, Дар'я Грыбовіч, Кацярыне Мажароўскай і Паліне Маскалёвай. Трэцяе месца - у Ксеніі Бамбук (педагог Таццяна Пенкрат) і Дар'і Лаўрык (педагог Юлія Лапцева).

Дыпломы ўдзельнікаў уручаны: Крысціне Еўдакіменка, Сафіі Вяршынінай, Паліне Доўста, Лізавеце Разумоўскай.

Педагогі Чэрвенскай дзіцячай школы мастацтваў выказваюць сардэчную падзяку бацькам нашых маленькіх артыстаў і мастакоў за дапамогу, маральную і матэрыяльную падтрымку сваіх дзяцей, за веру ў тое, што творчасць дапаможа дзецям развівацца і стаць яркімі асобамі.

Вольга ШАЛАБНЁВА, настаўнік тэатральнага аддзялення Чэрвеньскай дзіцячай школы мастацтваў.
Фота аўтара і Таццяны Пенкрат

