Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
04 Люты 2020

Бяспека людзей - перш за ўсё. Супрацоўнікі Чэрвеньскага РАНС праводзяць прафілактычныя гутаркі ў арганізацыях

Бяспека жыццядзейнасці грамадзян – адно з пытанняў, якое мае непасрэднае адлюстраванне ў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі нашай дзяржавы.

Пажары з'яўляюцца адной з найбольш распаўсюджаных надзвычайных сітуацый, што ўносяць чалавечыя жыцці. Шкода і сацыяльная значнасць трагедый, звязаных з пажарамі, ўзрастаюць, так як разам са стратай чалавечага жыцця знішчаюцца агнём і матэрыяльныя каштоўнасці. У мэтах прафілактыкі і папярэджання пажараў у раёне створана 9 назіральных камісій (8 пры сельвыканкамах і 1 у Чэрвені), члены якіх ажыццяўляюць агляд супрацьпажарнага стану жыллёвага фонду ў населеных пунктах.

Па выніках працы за 2019 год лепшай у раёне прызнана назіральная камісія Раваніцкага сельвыканкама. Тут адзін з самых нізкіх сярод сельсаветаў каэфіцыент суадносін агульнай колькасці пажараў, якія адбыліся ў жыллёвым фондзе да колькасці пражываючага насельніцтва. У 2019 годзе не зафіксавана выпадкаў гібелі людзей ад пажараў. Назіраецца станоўчая дынаміка па зніжэнні агульнай колькасці пажараў у 2019 годзе ў параўнанні з 2018 годам. Вынікова спрацавалі ў Раваніцкiм сельвыканкаме па абследаванні домаўладанняў грамадзян. Асабліва з грамадзянамі, якія маюць патрэбу ў дадатковай сацыяльнай абароне.

Адзінокія, самотна пражываючыя, грамадзяне, вядучыя асацыяльны лад жыцця знаходзяцца ў першай групе рызыкі. Да іх у першую чаргу накіроўваюцца члены назіральных камісій, участковыя, інспектары аддзела па надзвычайных сітуацыях. Бо статыстыка па пажарах жахае. За першы месяц новага года ў рэспубліцы адбылося 453 пажару, 88 чалавек загінулі. У Мінскай вобласці ў студзені адбылося 112 пажараў, загінула 22 чалавекі, 7 траўмаваныя. У Чэрвеньскім раёне - 3 пажары (гарэлі лазня і два жылыя дамы), загінуўшых няма.

2 017 домаўладанняў Чэрвеньскага раёна ўжо ў гэтым годзе наведалі добраахвотныя памочнікі ратавальнікаў і работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Усюды знаходзяцца недахопы, няспраўнасці, памылкі ў канструкцыях. Асабліва ў дамах з пячным ацяпленнем. Гаспадарам выдаецца выразнае прадпісанне што і як трэба выправіць. Да такіх інспектары прыйдуць паўторна.

Работнікі раённага аддзела наведваюць арганізацыі, праводзяць прафілактычныя гутаркі з людзьмі па бяспечным пражываннi. Размова тычыцца не толькі пажарнай бяспекі, але і электрычнай праводкі, работы катлоў ацяплення, комінаў, якасці труб комінаў. Перш, чым ўсталёўваць такія трубы не лішнім будзе звярнуцца ў аддзел МНС па кансультацыю. Там вызначаць ступень бяспекі абсталявання.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць