Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

04 Люты 2020

Пераможным аказаўся ўдзел народнай капэлы «Ігуменскія крыніцы» ў міжнародным тэлевізійным праекце «Кубак дружбы»

Маштабны міжнародны тэлевізійны праект «Кубак дружбы» адбыўся ў Мінску.

З 29 студзеня па 2 лютага адораныя ўдзельнікі ад 3 гадоў сустрэліся на канцэртнай пляцоўцы, спаборнічаючы па розных напрамках: вакальнае, харэаграфічнае, тэатральнае, інструментальнае і дэкаратыўна-прыкладная творчасць.

У намінацыі «Інструментальнае творчасць» прыняла ўдзел і наша народная музычная капэла «Ігуменская крыніца», прадставіўшы на суд кампетэнтнага журы «Паланэз» С.Манюшкі і польку з сюіты «Вясковыя танцы» У.Кузняцова.

Ацэньвалі нашых музыкаў кампазітар, аўтар песень, член Нацыянальнага Саюза тэатральных дзеячаў Украіны, аўтар і рэжысёр міжнароднага тэлевізійнага конкурсу «Зорачка» г. Адэса Аляксандр Сцяпанаў, магістр мастацтвазнаўства, старшы выкладчык кафедры харавога дырыжыравання і інструментальнага выканальніцтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі г. Магілёва Вольга Панчанка, галоўны дырыжор сімфанічнага аркестра, выпускнік аспірантуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Мурад Асуiл.

Паспяховае выступленне прынесла нашаму калектыву дыплом лаўрэата I ступені. Ганарымся і жадаем новых творчых перамог!

Чэрвеньская дзіцячая школа мастацтваў

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць