Жанчына сталага веку скардзілася на тое, што цяжка дабрацца да бальніцы людзям, якія пражываюць у раёне рынку і прылеглых да яго вуліц. Гарадскія аўтобусы ходзяць ад «Кальцавой» у Астравы або ў Натальеўск. А ў бок бальніцы няма транспарту. Выклікаць таксі для пенсіянераў дорага. Галіна Васільеўна звярталася ў дыспетчарскую ТДА «Магчымасць», чые маршруткі возяць чэрвенцаў у Мінск, у аўтапарк №20, але дакладнага адказу не атрымала. Са скаргай Г.В. Лісоўскай газета звярнулася да старшыні райвыканкама Віталя Мікалаевіча Казлова. Старшыня даручыў вырашыць праблему намесніку Андрэю Гарцуеву.
У рэдакцыю прыйшоў адказ:
«Паведамляем Вам, што маецца магчымасць даехаць ад рынку да УАЗ «Чэрвеньскага ЦРБ» на аўтобусах філіяла «Аўтамабільнага парка №20», якія ідуць па маршруце «Чэрвень-Мінск» (6.33, 8.20, 10.40, 13.48, 16.33, 17.33) і якія ажыццяўляюць падвоз пасажыраў па горадзе (кошт праезду - 60 капеек)».
Рэдакцыя удакладніла ў аддзеле эканомікі райвыканкама: паказаны час адпраўлення ад прыпынку на рынку.
Эфектыўнае рашэнне праблемы. Цяпер, спадзяемся не будзе цяжкасцяў у пажылых людзей аддаленых вуліц, каб даехаць да бальніцы.
Галіна Гамеза

