Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

05 Люты 2020

Да старшыні Чэрвеньскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Вольгі Коцінай звярнуўся па дапамогу работнік аднаго з прадпрыемстваў

Работнік аднаго з прадпрыемстваў раёна звярнуўся ў прафсаюзы па дапамогу. Наймальнік, па словах работніка, незаконна ўжыў да яго дысцыплінарныя спагнанні.

Пасля доўгіх разглядаў камісія па працоўных спрэчках арганізацыі не вынесла рашэння на карысць работніка. Тады ён звярнуўся ў прафсаюзы: на асабісты прыём да старшыні раённага аб'яднання прафсаюзаў Волгi Коцiнай, затым атрымаў кансультацыю і дапамогу ў афармленні пазвы на прафсаюзным прыёме грамадзян у саветніка юрыдычнай працы ФПБ Святланы Мількевіч.

У судовым разглядзе прававую абарону яму аказвала галоўны прававы інспектар галіновага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Ірына Шыляева.

У выніку - дысцыплінарныя спагнанні з работніка зняты.

Усё большы давер і папулярнасць у работнікаў выклікаюць прафсаюзныя прававыя прыёмы. Тут не толькі аказваюць бясплатную кансультацыю па любых складаным спрэчных пытаннях, але і бясплатна абараняюць члена прафсаюза ў судзе.

Галіна Гамеза

Здымак носіць ілюстрацыйны характар ​​

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць