Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

05 Люты 2020

Павел Купрацэвіч, першы намеснік начальніка Чэрвеньскага РАНС выступіў з прафілактычнымі гутаркамі ў працоўных калектывах

У рэспубліцы праходзіць месячнік пажарнай бяспекі.

У сувязі з вялікай колькасцю пажараў і гібеллю людзей у першы месяц новага года (у Рэспубліцы адбылося 453 пажары, 88 чалавек загінулі, у Мінскай вобласці – 112 пажараў, 22 чалавекі загінула, 7 - траўмавана) Міністэрства па надзвычайных сітуацыях у чарговы раз разгарнула маштабную прафілактычную працу з насельніцтвам з наведваннем домаўладанняў, арганізацый, прадпрыемстваў. 4 лютага першы намеснік начальніка Чэрвеньскага аддзела па надзвычайных сітуацыях Павел Купрацэвіч з гутаркамі аб бяспечным пражыванні і паводзінах у побыце пабываў у працоўных калектывах ТАА «Валевачы», Валевацкага сельвыканкама, санаторыя «Волма».

Людзей расчулілі і ўразілі кадры відэафільма, створанага супрацоўнікамі МНС пра наступствы пагарды мерамі бяспекі, аб безразважлiвых паводзінах бацькоў, у выніку чаго гінуць дзеці. Павел Сяргеевіч таксама праверыў бяспечны стан домаўладанняў дзвюх сем'яў, дзе пражываюць маленькія дзеці.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць