Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

05 Люты 2020

Культурная «Зорачка»: каманда эрудытаў з Чэрвеня паспяхова выступіла на турніры ў Брэсце

«Кубак Яраслава Мудрага» сабраў у горадзе над Бугам 58 каманд з Беларусі, Расіі і Украіны. Чэрвень прадставіла на ім «Зорачка» (у яе складзе – навучэнцы гімназіі і СШ №4).

Як распавяла «Раённаму весніку» трэнер каманды Ірына Вабішчэвіч, нашы знаўцы з адрывам у 6 ачкоў выйгралі «Культурнае пяціборства», паказаўшы лепшыя вынікі па тэмах «жывапіс», «літаратура», «кіно», і заваявалі неафіцыйны тытул «Самая культурная каманда».

Акрамя таго, «Зорачка» ўзяла «бронзу» ў «Сваёй гульні». Ды і агульнае пятае месца ў кубкавым заліку па выніках пяці гульняў - выдатны вынік на турніры з наймацнейшымі школьнымі камандамі краіны.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць