Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

05 Люты 2020

Маладзёжныя атрады аховы правапарадку прымуць удзел у мерапрыемстве «МНС. БРСМ. Бяспека»

6 лютага ў сучасным шматфункцыянальным комплексе «Барысаў-Арэна» прадстаўнікі МААП Міншчыны возьмуць удзел у абласным мерапрыемстве «МНС. БРСМ. БЯСПЕКА», прысвечанаму Дню маладзёжных атрадаў аховы правапарадку.

У Дзень маладзёжных атрадаў аховы правапарадку, які адзначаецца 6 лютага, з мэтай захавання і прымнажэння традыцый маладзёжнага праваахоўнага руху каля 50 удзельнікаў руху МААП Мінскай вобласці прымуць удзел у абласным мерапрыемстве «МНС. БРСМ. БЯСПЕКА».

Для ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства будуць арганізаваны экскурсіі па тэрыторыі кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» (Смалявіцкі раён, ПАВЧ №2), а таксама па спартыўнаму футбольнаму комплексу «Барысаў-Арэна».

Праграмай мерапрыемства прадугледжана дэманстрацыя магчымасцяў аварыйна-выратавальных службаў на пляцоўцы перад «Барысаў-Арэнай». Удзельнікі азнаёмяцца з тэхнічнымі характарыстыкамі, магчымасцямі тэхнікі і абсталявання ратавальнікаў. Будзе прадэманстравана работа ратавальнікаў у непрыдатным для дыхання асяроддзі, а таксама ўстаноўлена палатка з дымам, у якую можна ўвайсці, папярэдне надзеўшы ізалявальны процігаз. Супрацоўнікі МНС змадэліруюць сітуацыю выратавання людзей з вышынных будынкаў, а таксама прадэманструюць ўздым па высоўнай аўтаматычнай лесвіцы вышынёй 20 метраў.

Важнай дэталлю мерапрыемства стане правядзенне адкрытага дыялогу з удзельнікамі і гасцямі мерапрыемства ў канферэнц-зале «Барысаў-Арэны». Эксперты дыялогу, а менавіта прадстаўнікі выканаўчай улады, грамадскіх арганізацый, выратавальных службаў МНС, закрануць пытанні бяспекі грамадзян і прапануюць новыя формы і метады ўзаемадзеяння БРСМ і МНС.

Пасля заканчэння мерапрыемства, самым актыўным хлопцам будуць уручаны граматы Мiнскай абласной арганізацыі БРСМ.

Даведачна: Рух Маладзёжных атрадаў аховы правапарадку - сумесны праект БРСМ, Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства абароны, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь, які аб'яднаў больш за 15 тысяч юнакоў і дзяўчат. Сумесна з супрацоўнікамі праваахоўных органаў і ратавальнікамі яны забяспечваюць грамадскі парадак, займаюцца прафілактычнай працай па бяспецы жыццядзейнасці, удзельнічаюць у забеспячэнні бяспекі дарожнага руху, задзейнічаны пры правядзенні культурна-забаўляльных, спартыўна-масавых мерапрыемстваў, арганізатарам якіх выступае Саюз моладзі.

У Мінскай вобласці рух МААП аб'ядноўвае 2222 юнакоў і дзяўчат у 85 атрадах.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць