Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

06 Люты 2020

Губернатар Мінскай вобласці Аляксандр Турчын правёў прыём грамадзян у Чэрвені

Большасць пытанняў, якія сёння адрасавалі людзі старшыні Мінаблвыканкама Аляксандру Турчыну ў ходзе асабістага прыёму, тычыліся зямельных і маёмасных спрэчак.

За рашэннем праблем да губернатара звярнуліся жыхары не толькі Чэрвеньскага раёна, але і суседніх рэгіёнаў.

Жанчына з вёскі Астравы 33 гады пражывае ў шматкватэрным доме, што знаходзіцца сёння ў абласной уласнасці і ў гаспадарчым вядзенні ААТ «Чэрвеньскі райаграсэрвіс».

- У 2016 годзе мы напісалі заяву ў сельскагаспадарчую арганізацыю з просьбай прыватызаваць кватэру. Чэрвеньскі райаграсэрвіс вырашыў пачаць падрыхтоўку неабходных дакументаў, каб зняць з дома статус «інтэрнату», - патлумачыла жанчына.

Пакуль рыхтаваліся дакументы, час прыватызацыі быў выпушчаны.

Аднак алгарытм дзеянняў, які дазваляе грамадзянам стаць ўласнікамі кватэр, усё ж існуе. Як растлумачылі заяўніцы, калі маёмасць будзе перададзена з абласной уласнасці ў раённую камунальную, і карыстальнікам прызначаць райаграсэрвіс, то ў далейшым жыхары маюць права выкупіць кватэры на падставе ўказа №253, які тычыцца куплі-продажу жылых дамоў сельскагаспадарчых арганізацый. На выкананне такой працэдуры неабходна час — каля паўгода. Аляксандр Турчын распарадзіўся ўзяць гэтае пытанне на асаблівы кантроль.

Ва ўладальніцы зямельнага ўчастка ў вёсцы Уборкі было некалькі судовых разглядаў з гаспадарамі дома па суседстве. Справа дайшла нават да Вярхоўнага суда, які ўстаў не на бок ісціцы. Жанчына ўпэўнена, што суседзі парушылі пастанову Савета Міністраў аб рэканструкцыі дамоў, узьвёўшы высокую пабудову на адлегласці бліжэй за тры метры ад яе плота. Як вынік - дажджавыя сцёкі аказваюцца на ўчастку заяўніцы.

- Гаспадароў мы не бачым з 2017 года, - дадала яна. - За участкам ніхто не даглядае, там пастаянна збіраюцца кампаніі.

Аляксандр Турчын бачыць адно выйсце з склаўшайся сітуацыі - накіраваць матэрыялы ў пракуратуру.

Па словах начальніка аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ Чэрвеньскага райвыканкама Аляксандра Раманчыка, у студзені бягучага года распачата працэдура канфіскацыі пустога дома ва Уборцы згодна з Указам №357.

Прыём грамадзян доўжыўся больш за 5 гадзін. За гэты час удалося разгледзець звыш дзясятка пытанняў. Па ўсіх зваротах заяўнікам дадзены тлумачэнні. Пытанні, якія патрабуюць дадатковага вывучэння, будуць разгледжаны ва ўстаноўленым парадку.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць