6 ДТЗ учынілі вадзіцелі ў стане ап'янення. На тэрыторыі Чэрвеньскага раёна здзейснена 1 дарожна-транспартнае здарэнне, у якім 1 чалавек загінуў.
Асноўнымі прычынамі ўчынення дарожна-транспартных здарэнняў з'яўляюцца як парушэнні ПДР пешаходамі, так і не выкананне патрабаванняў Правілаў кіроўцамі транспартных сродкаў у частцы праезду нерэгулюемых пешаходных пераходаў і прадастаўлення перавагі ў руху пешаходам.
У мэтах прафілактыкі ДТЗ звязаных з наездамі на пешаходаў у перыяд з 10 па 14 лютага 2020 года Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычную акцыю «Бяспечны пераход».
ДАІ настойліва рэкамендуе пешаходам быць уважлівымі і асцярожнымі пры пераходзе праезнай часткі. Маючы перавагу, пешаход абавязаны быць вельмі уважлівым, асцярожным, не адцягвацца пры пераходзе праезнай часткі і сваімі дзеяннямі не ствараць перашкоды для руху транспартных сродкаў. Ні ў якім разе не перабягаць дарогу перад блізка ідучым транспартам і рухацца па краі праезнай часткі дарогі, у адсутнасць тратуара і пешаходнай дарожкі, насустрач руху транспартных сродкаў, а ў цёмны час сутак яшчэ і абазначыўшы сябе святлоадбівальнымі элементамі.
Што ж тычыцца абавязкаў кіроўцы - пры пад'ездзе да пешаходнага перахода кіроўца павінен знізіць хуткасць, аж да спынення транспартнага сродку, каб саступіць дарогу пешаходам. Калі перад пешаходным пераходам спыніўся, стаіць ці замарудзіў рух транспартны сродак, то вадзіцелі іншых транспартных сродкаў, якія рухаюцца па суседніх палосах руху ў спадарожным напрамку, павінны знізіць хуткасць руху і пры наяўнасці пешаходаў саступіць ім дарогу.
Згодна з артыкула 18.14 ч.6 КаАП Рэспублікі Беларусь, за невыкананне асобай, якая кіравала транспартным сродкам, патрабаванняў дарожных знакаў або разметкі, а роўна не прадастаўленне асобай, якая кіравала транспартным сродкам перавагі ў руху пешаходам надыходзіць адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 1 да 5 базавых велічынь.
Што тычыцца адказнасці пешаходаў згодна Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, то яна такая:
- у дачыненні да пешахода, які парушае Правілы дарожнага руху, прымяняюцца штрафныя санкцыі ў памеры ад 1 да 3 базавых велічынь ці папярэджанне. На суму ад 3 да 5 базавых велічынь штрафуецца пешаход, калі ён знаходзіцца на дарозе ў стане алкагольнага ап'янення.
Беражыце сябе і сваіх блізкіх, шануйце Правілы дарожнага руху і будзьце быць узаемна на дарозе!
Дзяржаўтаінспекцыя Чэрвеньскага РАУС

