Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

07 Люты 2020

У студзені 2020 года ў Чэрвеньскі РАУС паступіла 60 паведамленняў аб злачынствах

Паводле інфармацыі Чэрвеньскага аддзела ўнутраных спраў, у студзені 2020 года ў РАУС паступіла 60 паведамленняў аб злачынствах. Па ўсіх лініях службаў зарэгістравана 16 злачынстваў.

З іх:

  • па лініі крымінальнага вышуку - 10 злачынстваў;
  • па лініі незаконнага абароту наркотыкаў і процідзеяння гандлю людзьмі - 1 злачынства;
  • па лініі барацьбы з эканамічнымі злачынствамі - 1 злачынства;
  • па лініі іншых службаў - 4 злачынствы.

У студзені на тэрыторыі Чэрвеньскага раёна адбылося 1 дарожна-транспартнае здарэнне, у якім адзін чалавек загінуў.

Супрацоўнікамі РАУС у студзені ў ходзе пошукавых мерапрыемстваў знойдзены і канфіскаваны 1 самагонны апарат, 81,5 літра спіртаўтрымліваючай вадкасці.

Выяўлена 18 фактаў распіцця алкагольных напояў (піва) і з'яўлення ў грамадскім месцы ў п'яным выглядзе, затрымана 4 грамадзяніна за дробнае хуліганства. У студзені 2020 года на прымусовае лячэнне ва ўмовах лячэбна-працоўнага прафілакторыя накіравана 5 хранічных алкаголікаў.

Галіна Гамеза

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць