Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

07 Люты 2020

У Чэрвенскай бібліятэцы прайшло чарговае пасяджэнне літаратурна-паэтычнага клуба «Ветразь»

Яно было прысвечана 75-годдзю з дня нараджэння беларускай пісьменніцы, паэткі, перакладчыцы і грамадскага дзеяча Вольгі Іпатавай.

Друкуецца з 1959 года. Свае творы яна прысвячала гісторыі Вялікага княства Літоўскага, паказала няпросты лёс ўсіх яго жыхароў і мае жаданне папоўніць гэтую тэму новымі творамі. Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», медалём Францыска Скарыны, з'яўляецца лаўрэатам прэміі імя Барыса Кіта. Пісьменніца - Ганаровы акадэмік Міжнароднай акадэміі навук «Еўразія».

Нашым чытачам найбольш вядомая раманам «За морам Хвалынск», аповесцю «Агонь у жылах крэменю», аповесцю «Вандзэлачак Светогора», зборнікамі вершаў «Раніца», «Ліпеньскія навальніцы».

Членам клуба «Ветразь» распавёў малавядомыя факты з біяграфіі Вольгі Іпатавай Уладзімір Адамовіч. Удзельнікі клуба слухалі ў запісе пранікнёныя вершы пра Беларусь і беларусаў у выкананні самой паэткі і яе інтэрв'ю, як захаваць сваю гісторыю і спадчыну, каб пакінуць усё лепшае нашчадкам. Члены клуба ўспомнілі той час, калі дзесяць гадоў таму Вольга Іпатава была госцем на адным з пасяджэнняў клуба.

Другая частка пасяджэння была прысвечана пярсыдзкаму і таджыкскаму паэту, філосафу, матэматыку, астраному, вялікаму навукоўцу Сярэднявечча Амару Хайяму. Ён склаў чатыры трактата па матэматыцы, сонечны каляндар, які больш дакладны, чым грыгарыянскі, астранамічныя табліцы, невялікі зорны каталог.

Паэт складаў вершы - Руба. Чатыры радкі кожнага верша мясцілі вялікі філасофскі сэнс і жыццёвую мудрасць. Яго называлі Царом філасофіі Усходу і жамчужынай сваёй радзімы. За свае свавольныя думкі быў у ганеннях, нават лічылі яго блюзнерам.

Матэрыял пра паэта сабрала Зоя Сушкевіч, члены клуба мелі магчымасць слухаць яго вершы на беларускай мове, якія чытаў у сваім перакладзе Уладзімір Адамовіч.

Вершы абодвух паэтаў чыталі Марыя Чаган, Васіль Шачок, Тамара Ганчарык, Сафія Картаусова і іншыя ўдзельнікі клуба.

Алена Шульга, бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Чэрвенскай цэнтральнай раённай бібліятэкі

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць