Як заўсёды, шырока будзе прадстаўлена на «Ігуменскай завеі» Мінская вобласць. Сярод удзельнікаў - «Зорачка» з Чэрвеня і «Акварыум» з Смілавіч. Упершыню на турнір прыедзе каманда з Брэста. У гэтым годзе не будзе расiян з горада-пабраціма Каралёва. Але фэст не страціць неафіцыйны статус міжнароднага, так як чакаецца ўдзел у ім трох каманд з горада Ліепая (Латвія).
Традыцыйна эрудыты будуць змагацца ў заліковых гульнях «Што? Дзе? Калі?», «Медыяазбука» і «Мяцеліца», па выніках якіх вызначыцца абсалютны пераможца, а таксама ў незалiковай гульні «Ігуменскія соты» для прыезджых каманд.

