Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

10 Люты 2020

Чэрвеньскія гімназісты паспрабавалі свае сілы ў інтэлектуальным турніры “Мая родная Беларусь”

Юныя знаўцы сабраліся паспрабаваць свае сілы ў інтэлектуальным турніры “Мая родная Беларусь”, які прайшоў сярод вучняў 7 класа чэрвеньскай гімназіі.

Падрыхтавала і правяла гульню бібліятэкар Алена Церашонак.

Удзельнікам давялося здзейсніць экскурс у мінулае нашага народа, успомніць прадстаўнікоў беларускай міфалогіі, цікавыя святочныя традыцыі народа, гісторыю гарадоў нашай Радзімы. У час турніру дзеці падарожнічалі па карце Беларусі, успомнілі суседзяў нашай краіны, узгадалі рэкі і азёры, цікавых прадстаўнікоў расліннага і жывёльнага свету.

Дапамаглі юным знаўцам веды па геаграфіі, гісторыі, біялогіі. Вядома, не засталіся без увагі імёны нашых славутых землякоў, герояў Вялікай Айчыннай вайны, пісьменнікаў, мастакоў.

У час спаборніцтва свае багатыя веды і знаходлівасць праявілі Паліна Парфіановіч, Павел Маковіч, Арсеній Вяргейчык. Лідарам у фінале стаў Арсень Красоўскі.

Наталля Жыгімонт, класны кіраўнік 7 класа гімназіі №1 г.Чэрвеня

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць