Вобраз Прасвятой Багародзіцы сустракалі ў храме Свяціцеля Мікалая Цудатворца горада Чэрвеня: благачынны Чэрвеньскай акругі протаіерэй Мікалай Літвінчык, настаяцель Крыжаўзвіжанскага прыходу вёскі Раванічы протаіерэй Аляксандр Чарнушэнка і настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца горада Чэрвеня протаіерэй Аляксандр Лазоўскі, а таксама пастаянныя прыхаджане храма і вернікі жыхары горада і яго ваколіц.

Сустрэлі вобраз Маці Божай «Жыровіцкай» са спевамі асаблівых малітвасловаў, затым адбыўся малебен, пасля заканчэння якога протаіерэй Мікалай Літвінчык распавёў вернікам пра падзею, якая адбылася ў 1470 годзе, у слонімскіх лясах, дзе быў знойдзены цудатворны абраз Божай Маці, і дзе неўзабаве на месцы гэтай знаходкі праваслаўным вяльможам Аляксандрам Салтанам была пабудавана царква Прасвятой Багародзіцы, вакол якой і з'явілася паселішча Жыровічы і ўтварыўся прыход, а ў 1493 годзе паўстаў манастыр.

У 1520 годзе, пасля пажару быў пабудаваны мураваны будынак храма, які быў асвечаны ў гонар Успення Божай Маці, у гэтым новым храме і размясціўся цудатворны абраз, дзе і знаходзіцца па гэты дзень. Сёння Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр - найбуйнейшы мужчынскі манастыр Беларускай Праваслаўнай Царквы, туды з усіх куткоў нашай рэспублікі, а таксама з іншых краін імкнуцца шматлікія вернікі, хтосьці жадаючы здабыць вылячэнне, хтосьці мае патрэбу ў вырашэнні жыццёвай сітуацыі. Так, на працягу 550 гадоў да крыніцы невычэрпнай Божай любові да чалавека, да крыніцы міласэрнасці і шчадротаў, Маці Божай «Жыровіцкай», імкнуцца людзі. Для тых жа, хто не ў сілах наведаць мясціну, у гонар вялікай падзеі - 550-годдзя з'явы вобраза «Жыровіцкай» іконы Божай Маці, а таксама ў гонар 500-годдзя Успенска-Жыровіцкай мясціны Спіс цудатворнага вобраза Прасвятой Багародзіцы наведае ўсе гарады нашай рэспублікі, каб кожны жадаючы мог памаліцца ў гэтай выявы Царыцы Нябеснай і выпрасіць у яе вялікага перад Госпадам заступлення, а таксама падзякаваць Маці Божай за ўсе тыя зямныя даброты, якія маем і не ўсведамляем, таго, што маем усё па Божай Міласэрнасці.

Па заканчэнні набажэнства ў храме адбылося нядзельная Усяночнае Дбанне.
Наталля Лазоўская,
рэгент храма Свяціцеля Мікалая Чудотоврца ў Чэрвені

