59 дзяўчат прыбылі для ўдзелу ў конкурсе.
На першым адборачным этапе яны прэзентавалі сябе, размаўлялі з чальцамі журы, дэманстравалі свае таленты - спявалі, танцавалі, дэкламавалі вершы і нават прынеслі свае карціны.

Дзяўчыны пакарылі не толькі прыгажосцю, але і ініцыятыўнасцю, творчымі здольнасцямі. Алена Лобач, дырэктар дырэкцыі спецпраектаў тэлеканала АНТ, распавяла, што вельмі важна пагутарыць з дзяўчатамі, даведацца аб іх лепей. Бо яны не проста прывабныя, але і таленавітыя. Ацэньвалі не толькі прыгажосць, але манеру трымацца, шчырасць, актыўнасць, харызму.
Відэа: Дар'я Фесiна, якая прадстаўляе Чэрвеньскі раён, падчас першага адборачнага этапу
Дзіўна, але сярод тых, хто прайшоў у другі этап адборачнага тура, былі дзяўчаты ніжэй устаноўленых 174 сантыметраў. Яны пабілі журы сваёй абаяльнасцю.
Прэтэндэнтак на званне міс Беларусь чакаў і другі этап - дэфіле ў купальніках. Прыгажуням давалі парады, дапамагалі падрыхтавацца да паўфіналу, да яго яшчэ цэлы месяц.

Да трэцяга тура дайшлі 33 дзяўчыны, яны адправіліся фатаграфавацца.
Алена Лобач адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі дзяўчат Мінскай вобласці да конкурсу.

«Адчуваецца, што рыхтаваліся грунтоўна, - адзначыла Алена Лобач. - У Мінскай вобласці мы ўбачылі шмат прыгожых дзяўчат, да таго ж і таленавітых. На маю думку, 15-20 з іх выйдуць у паўфінал».
А прыгажуні, з якімі мы пагутарылі, адчуваюць сябе ўпэўнена. Для многіх галоўнае - паспрабаваць сябе ў прэстыжным рэспубліканскім конкурсе, атрымаць перамогу над сваёй нерашучасцю, сціпласцю. А іншыя - вераць у перамогу. Інтрыга вырашыцца хутка, да заключнага тура, які адбудзецца ў Мінску, засталося крыху больш за месяц.
Крыніца: Мінская хваля , Таццяна Карпік

