Заяўкі на ўдзел, з якіх амаль трэць - жаночыя, даслалі прадстаўнікі 11 спартыўных клубаў.
Турнір праводзіўся Мінскай федэрацыі каратэ. Чэрвеньскі раён на ім прадставіў Данііл Буглак. Ён з'яўляецца выхаванцам клуба «Легенды каратэ».

Данііл Буглак - разам з кіраўніком Мінскай федэрацыі каратэ Паўлам Пяцько
Вынікам выступлення нашага спартоўца стала першае месца ў раздзеле «ката юнакі 7 гадоў» і другое месца ў раздзеле «іпон кумітэ юнакі 6-7 гадоў». У агульным заліку чэрвеньская каманда, якая складаецца з 1-га байца, заняла 9-е месца з 11.
Шчыра віншуем Данііла і яго трэнера Іллю Алейніка з паспяховым выступленнем на турніры.
Інфармацыя: Каратэ Чэрвень

