Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

10 Люты 2020

Злодзеі любяць лёгкую нажыву: амаль кожнае трэцяе злачынства здзяйсняецца з-за бестурботнага стаўлення да захаванасці сваёй маёмасці

Амаль кожнае трэцяе злачынства здзяйсняецца з прычыны бестурботнага стаўлення да захаванасці сваёй маёмасці з боку саміх пацярпелых, а таксама нізкага ўзроўню абароненасці месцаў яго захоўвання. Злодзеі любяць лёгкую нажыву.

Для захаванасці сваёй маёмасці, Вы можаце падстрахаваць сябе і самі - умацаваць свае дзверы, паставіць дужыя завалы, усталяваць на аконныя праёмы металічныя рашоткі. Але калі вы ўсё ж не ўпэўнены, што металічная дзверы і краты на вокнах змогуць захаваць Вашу маёмасць у недатыкальнасці, то з лёгкасцю можаце абсталяваць сваё жылое памяшканне ахоўнай сігналізацыяй, якая на сённяшні дзень з'яўляецца адзіным надзейным спосабам абароны ад зламыснікаў.

Памятаеце, што выконваючы самыя простыя правілы засцярогі, Вы можаце самі папярэдзіць злачынства. А гэта значна лягчэй, чым знайсці асоб, якія ўчынілі крадзеж.

Па ўсіх цікавячых пытаннях звяртацца ў Чэрвеньскі аддзел Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, размешчаны па адрасе: г.Чэрвень, вул.Н.Зяневiча, д.15 А, альбо па тэлефонах 29-2-27,29-2-28 , VELCOM 376-14-17, MTC 255-29-12, Life 6.923.201.

Сяргей Ермаловіч, начальнік Чэрвеньскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць