Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

10 Люты 2020

МНС выявіла дзясяткі парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі ў пачатку года

Работнікі Чэрвеньскага РАНС у студзені бягучага года правялі праверку ТАА «IмаСтарКомпанi» у в.Чарнаградзь і маніторынг інтэрната УП «Чэрвеньскае ЖКГ» у г. Чэрвень.

Пры правядзенні праверкі ТАА «IмаСтарКомпанi» былі выяўлены парушэнні агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі да ўтрымання і эксплуатацыі капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў i iншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання. А менавіта, памяшканнi эксплуатуюцца ў адступленнi ад праектнай дакументацыяй і эксплуатацыйнай дакументацыяй на іх, у мыйнай дапушчана захоўванне балонаў з гаручым газам «прапан».

Таксама сярод выяўленых парушэнняў - адсутнасць эвакуацыйнага выхаду з другога паверха, шляхі эвакуацыі не пазначаны паказальнымі знакамі пажарнай бяспекі, дзверы лесвічнай клеткі не абсталяваны прыладамі для самазакрывання, памяшканнi не забяспечаны неабходным тыпам і колькасцю першасных сродкаў пажаратушэння, дапускаецца загрувашчванне праходаў, эвакуацыйных выхадаў , не арганізавана падрыхтоўка работнікаў па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму і інш.

Пры маніторынгу інтэрната УП «Чэрвеньскага ЖКГ» па адрасе г.Чэрвень, вул.Мiнская, 62 выяўленыя наступныя парушэнні:

- у блоках інтэрната адсутнічаюць вогнетушыцелі (вогнетушыцелі маюцца толькі ў пажарных шафах - па адным на паверх;

- у калідоры музея і кабінета загадчыцы захоўваецца абсталяванне і маёмасць, перашкаджаючае бяспечнай эвакуацыі з музея;

- пажарныя шафы на лесвічнай клетцы не ў поўнай меры ўкамплектаваны пажарнымі рукавамі і стваламі (3 і 4 паверхах адсутнічаюць пажарныя рукавы і ствалы, на 5 паверсе адсутнічае ствол);

- не забяспечана пастаянная гатоўнасць да прымянення сістэмы ўнутранага супрацьпажарнага водазабеспячэння (пажарныя рукавы на 1-ым і 2-ім паверхах звязаны вяроўкай, на 2-м паверсе злучальная галоўка пажарнага рукавы менш злучальнай галоўкі пажарнага крана;

- праверка працаздольнасці ўнутранага супрацьпажарнага водазабеспячэння не праводзіцца ў адпаведнасці з інструкцыяй аб парадку праверкі стану вонкавага і ўнутранага супрацьпажарнага водазабеспячэння.

Чэрвеньскі РАНС

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць