Адбыліся яны на возера Асвейскае Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. 15 і 20 студзеня вецер у рэгіёне быў настолькі моцным, што вышыня хваляў дасягала 1 метра, і маламерныя суда перакуліліся.
У выніку здарэнняў загінулі 4 чалавекі. На ўсіх былі выратавальныя камізэлькі, аднак нават яны не выратавалі ў экстрэмальных умовах. Верагоднасць трагедыі вельмі высокая, асабліва пры моцным ветры і вялікай хвалі. Ва ўмовах сённяшняга дня гібель чалавека, які апынуўся за бортам судна, надыходзіць ўжо праз 15-20 хвілін.
Неабходна памятаць яшчэ і пра тое, што ў дрэннае надвор'е невысокія шанцы таго, што хтосьці стане відавочцам здарэння, выкліча спецыялістаў і акажа своечасовую неабходную дапамогу.
Хацелася б перасцерагчы нашых грамадзян: не эксплуатуйце маламерныя судны да ўстанаўлення спрыяльных умоў надвор'я, не падвяргайце сваё жыццё небяспецы. Шануеце сваё жыццё, выконвайце правілы карыстання маламерных судамі.
Чэрвеньскі РАНС

