25 з іх прадстаўлялі Мінскую і Брэсцкую вобласці, а таксама Мінск і Брэст, тры - латвійскі горад Ліепая.
Пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю, падчас якога прагучалі традыцыйная песня «Завіруха» у выкананні Ульяны Воранавай, вітальныя словы стваральніка турніру Ірыны Вабішчэвіч і дырэктара СШ №4 Аксаны Канапелька (гэта ўстанова адукацыі ўжо дваццаць першы раз прымае эрудытаў), прайшла своеасаблівая размінка перад галоўнымі баталіямі.






У незаліковай гульні для прыезджых каманд «Ігуменскія соты» (аўтар – Ірына Вабішчэвіч) трэба было сабраць пары мясцовых эрудытаў-сваякоў з разрозненых фатаграфій.

Пераможцай тут стала Бярэзінская каманда «3 + 4».
У заліковых гульнях вынікі традыцыйна падводзіліся ў дзвюх узроставых групах: ювяналіi (7-9 класы) і юніёры (10-11 класы). Максімальны лік балаў у «Медыя-азбуцы» (рэдактар Барыс Батурчык) ў юніёраў паказалі адразу дзве каманды - «New TotaLL» (Салігорск) і «Зорачка» (Чэрвень). У ювяналій мацнейшай стала Смалявіцкая «Asgardia». У гульні Леаніда Клімовіча «Мяцеліца», якую, як і «Што? Дзе? Калі?», па-майстэрску правёў сам аўтар, перамаглі чэрвеньская «Зорачка» (юніёры) і салігорская «Weihnachtsmann» (ювяналіi).

Кульмінацыяй фестывалю стаў інтэлектуальны марафон з трыццаці шасці пытанняў гульні «Што? Дзе? Калі?». Доўгі час цяжка было прадбачыць, хто ж тут зойме першае месца. Але на фінішы ўсіх абышлі «Шалёныя чарапашкі» з Мінска. А ў ювенальскім заліку вікторыю святкавала каманда «Місія невыканальная» (Баранавічы).

Абсалютны пераможца «Ігуменскай завеі» вызначаўся па найменшай суме месцаў, занятых у трох заліковых гульнях. Чэмпіёнамі і, адпаведна, уладальнікамі галоўнага прыза - Савы - сталі мінскія «Шалёныя чарапашкі».

Чарвінская «Зорачка» у адсутнасць свайго лідэра Паўла Бамбука таксама паказала годны вынік – трэцяе месца ў агульным заліку. Акрамя прызоў за перамогу ў «Медыя-азбуцы» і «Мяцеліцы», выхаванцы Ірыны Вабішчэвіч атрымалі пераходзячы прыз Чэрвеньскага райвыканкама «Хрустальная сава», як лепшая школьная каманда раёна па выніках мінулага года. Гэтую ўзнагароду ўручыла «Зорачцы» галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аксана Каленік.



Дарэчы, прызоў на «Ігуменскай завеі», як заўсёды было шмат. Гэта і валёнкі ад Смілавіцкай валяльна-лямцавай фабрыкі, і туі ад Чэрвеньскага лясгаса, і фірмовы газаваны напой ад Чэрвеньскага вытворча-харчовага завода, і мёд ад жыхаркі чэрвеня Таццяны Хомчык, і сувеніры ад Лядзенскай школы. І, вядома ж, памятныя падарункі ад упраўлення адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, якія ўручала яго спецыяліст Віялета Аўсяннікава, а таксама – ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Шчыра віталі ўсе ўдзельнікі «Ігуменскай завеі» поспех каманды «Альфа» з Ліепаі – трэцяе месца ў «Што? Дзе? Калі?». Латвійскія госці павезлі з Беларусі не толькі бронзавыя медалі, памятныя сувеніры, але і незабыўныя ўражанні ад фестывалю, ад наведвання Лядзенскай школы, музеяў Станіслава Манюшкі і Хаіма Суціна ў Смілавічах.


– Удзел у турнірах заўсёды радуе, асабліва, калі займаеш прызавое месца, - адзначыла метадыст дзіцяча-юнацкага цэнтра горада Ліепая Марына Викайне. - Гэта сяброўская атмасфера, аднадумцы, рызыка гульні. Мы вельмі задаволеныя, што пабывалі на такім выдатным фестывалі.
Ігар Адамовіч. Фота аўтара

