У гэтым годзе іх прадстаўніцтва пашырылася: да Раваніцкiх жывёлаводаў далучыліся работнікі былога сельгаспрадпрыемства «Ганута-Агра», якім прырасла гаспадарка.
Шчырыя словы падзякі працаўнікам разам са старшынёй Чэрвеньскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Ларысай Яфіменка і старшынёй прафкама ААТ «Раванічы» Тамарай Цітавец выказалі галоўны тэхнічны інспектар працы Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Валерый Русакоў і галоўны тэхнічны інспектар працы Мінскага абкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Мотуз.

Граматай Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і грашовай прэміяй ўзнагародзілі тэхніка па штучнаму асемяненню жывёл Алену Сугак. Падзячныя лісты і падарункі ад раённай прафсаюзнай арганізацыі атрымалі жывёлавод МТФ «Чырвоны Дар» Алена Мясаедава, аператар машыннага даення кароў МТФ «Раванічы» Валянціна Мілько, жывёлавод МТФ «Хутар» Аляксандр Мірановіч, механізатар па абслугоўванні МТФ «Хутар» Пётр Піліпенка, жывёлавод МТФ «Раванічы» Дзмітрый Мурашка і тэхнік па штучным абнасеньванні жывёл, грамадскі інспектар па ахове працы Ала Міцкевіч.

Вялікую групу жывёлаводаў адзначылі падзякамі і падарункамі адміністрацыя і прафкам гаспадаркі.


Урачыстасць прадоўжылася за сталом з салодкімі пачастункамі.

Святочны настрой стварылі ўсім мясцовыя самадзейныя артысты.

