Як распавёў «Раеннаму весніку» намеснік начальніка Чэрвеньскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню Сяргей Качановіч, у час агляднай экскурсіі па інстытуце яны пазнаёміліся з умовамі пражывання курсантаў, наведалі вучэбныя аўдыторыі, залу гісторыі, выставу ўзбраення.

Будучым абітурыентам распавялі аб правілах і ўмовах прыёму, ільготах пры паступленні, магчымасцях самарэалізацыі ў навуцы, спорце і творчасці. Завяршылася мерапрыемства канцэртнай праграмай, падрыхтаванай курсантамі інстытута.

