Увечары 8 лютага ў гарадскім пасёлку Смілавічы загарэлася прыватная лазня. Агонь пашкодзіў перакрыцце столі ў памяшканні апарні.
Каля паўночы гэтага ж дня ратавальнікі выязджалі на выклік у Чэрвені. Узгаранне адбылося ў кухні прыватнага жылога дома. У выніку пажару ў памяшканні пашкоджаны перакрыцце столі і сцяна.

