Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

11 Люты 2020

31-й гадавіне вываду войскаў з Афганістана прысвячаецца

Паводле інфармацыі Мінаблвыканкама, 13 лютага ў Вілейцы пройдзе абласное мерапрыемства, прысвечанае 31-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

Удзельнікі мерапрыемства: кіраўніцтва Мінскага аблвыканкама (старшыня А.Г.Турчын), Вілейскага райвыканкама, кіраўніцтва Рады ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» і Мiнскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», старшыні раённых і Жодзінскай гарадской арганізацый ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», кіраўніцтва ваеннага камісарыята Мінскай вобласці і Вілейскага раёна, прадстаўнікі каардынацыйнага савета грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый.

У 11.00 адбудзецца ўскладанне двух кошыкаў кветак да памятнага знака воінаў-інтэрнацыяналістаў у Вілейцы, а таксама традыцыйны мітынг.

Пасля гэтага ўдзельнікі сустрэчы прымуць удзел у тэматычным круглым стале. Яркім момантам мерапрыемства стане канцэртная праграма «Няхай памяць кажа» з удзелам воінаў-інтэрнацыяналістаў і жыхароў Вілейскага раёна. Ва ўстановах адукацыі пройдуць урокі мужнасці.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць