Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

12 Люты 2020

Лядзенскія школьнікі з канцэртнай праграмай пабывалі ў Чэрвеньскім цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва

Для вучняў Лядзенскай школы стала традыцыяй наведваць у Чэрвені ўстановы, дзе праводзяць час дзеці і дарослыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі. І дзе б хлопцы ні з'явіліся, усюды яны нясуць з сабой радасць і весялосць, усмешкі і шчасце.

11 лютага хлопцы прыехалі з канцэртнай праграмай у тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, аддзяленне для забеспячэння дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту. Сюды ж запрасілі і наведвальнікаў аддзялення для забеспячэння знаходжання маладых інвалідаў.

Былі песні і танцы, жарты і смех. І вядома ж - апладысменты і словы ўдзячнасці ў адрас лядзенскіх школьнікаў. Дзякуй вам, хлопцы!

Аксана БУРЛУЦКАЯ,

загадчык аддзялення для забеспячэння знаходжання пажылых грамадзян. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць