Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

12 Люты 2020

Пракуратура Мінскай вобласці: аб выніках нагляду за выкананнем патрабаванняў Дырэктывы №1

У 2019 г. органамі пракуратуры Мінскай вобласці праведзена значная работа па ажыццяўленні нагляду за выкананнем дзяржаўнымі органамі, арганізацыямі і ўстановамі вобласці патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2004 №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны».

У мэтах каардынацыі працы ў сферы папярэджання вытворчага траўматызму пракуратурай вобласці 23.04.2019 праведзена каардынацыйная нарада па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй Мінскай вобласці з разглядам пытання «Аб стане работы па папярэджанні вытворчага траўматызму на прадпрыемствах і ў арганізацыях вобласці», ўнесена прадстаўленне ў Мінскі аблвыканкам.

У адпаведнасці з зацверджанымі планамі выбарачных праверак у Мінскай вобласці на першае-другое паўгоддзе 2019 г. праведзены праверкі выканання заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях Мінскай вобласці.

Пракуратурай вобласці ў другім паўгоддзі 2019 г. праведзена праверка выканання заканадаўства аб працы і аб ахове працы ў адным з камунальных прадпрыемстваў Смалявіцкага раёна.

У ходзе праверкі выяўлены парушэнні заканадаўства аб ахове працы, у тым ліку арт. 55 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь да ўмоў працы работнікаў.

Напрыклад, у корпусе цэха па перапрацоўцы шын дапушчана эксплуатацыя няспраўнага штучнага электрычнага асвятлення, на дзейнічаючыя вентыляцыйныя ўстаноўкі не прадастаўлены пашпарты. Не праведзены замеры шуму, атмасфернага паветра, асветленасці, мікраклімату. Распрацаваная праграма вытворчага кантролю патрабуе актуалізацыі. У санітарна-бытавых памяшканнях не праведзены дзезiнсекцыйная і дзерацiзацыйныя мерапрыемствы.

Не распрацаваны графікі тэхнічнага абслугоўвання і рамонту абсталявання ў адпаведнасці з эксплуатацыйнымі дакументамі арганізацый-вытворцаў. Дапускаецца эксплуатацыя электраўстановак з парушэннямі тэхнікі бяспекі. Інструкцыі па ахове працы, у тым ліку для прафесій і работ з павышанай небяспекай, зацверджаны ў сакавіку 2016 г. i патрабуюць перагляду.

У асабістых картках ўліку выдачы работніку сродкаў індывідуальнай абароны не адлюстроўваюцца звесткі аб назве, класіфікацыі (маркіроўцы) па ахоўных уласцівасцях або канструктыўных асаблівасцях, нормах выдачы, тэрмінах службы сродкаў індывідуальнай абароны.

Акрамя таго, у арганізацыі дапускаліся парушэнні тэрмінаў выплаты заработнай платы ў лютым, ліпені і жніўні 2018 г., тэрміну выплаты канчатковага разліку пры звальненні у 2019 г.

Па фактах выяўленых парушэнняў пракуратурай вобласці дырэктару прадпрыемства ўнесена прадстаўленне. Па выніках разгляду акту пракурорскага нагляду 3 вінаватыя асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Усяго у 2019 году пры ажыццяўленні нагляду за выкананнем патрабаванняў Дырэктывы № 1, заканадаўства, накіраванага на ахову жыцця і здароўя грамадзян, забеспячэнне бяспечных умоў працы, працоўнай і вытворчай дысцыпліны, органамі пракуратуры вобласці ўнесена 42 прадстаўленні, вынесена 20 прадпісанняў, абвешчана 1 афіцыйнае папярэджанне, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 21 асоба, да дысцыплінарнай адказнасці - 154 асобы.

Праца органаў пракуратуры вобласці па ажыццяўленні нагляду за выкананнем дзяржаўнымі органамі, арганізацыямі і ўстановамі вобласці патрабаванняў Дырэктывы №1, заканадаўства аб ахове працы працягнутая.

Вольга Грыдзюшка, арт. пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем

заканадаўства і законнасцю прававых актаў пракуратуры Мінскай вобласці

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць