Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
13 Люты 2020

«Ці было вам страшна?»- спыталі смілавіцкія школьнікі воінаў-інтэрнацыяналістаў

Мерапрыемствы ў гонар святкавання 31-й гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана ў Чэрвеньскім раёне пачаліся з сустрэчы-гутаркі ў сярэдняй школе №2 г. п.Смілавічы.

Вучні 7-11 класаў павіталі ваеннага камісара Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў Дзмітрыя Сініцкага, старшыню раённай арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане Віктара Казачонка, воіна-інтэрнацыяналіста, жыхара г. п. Смілавічы Юрыя Смаленскага і першага сакратара райкама БРСМ Паўла Клындзюка.

Хлопцы паглядзелі дакументальны фільм, складзены з фатаграфій з армейскага альбома воіна-інтэрнацыяналіста Віктара Казачонка, якія суправаджаюцца песнямі ўдзельнікаў афганскай вайны. Моўчкі ўзіраліся хлопчыкі і дзяўчынкі ў асобы васемнаццацігадовых хлопцаў, так раптам пасталелых, са зброяй у руках. Пасля аповеду Віктара Анатольевіча пра падрабязнасці прызыву, першага рэйду на чужую зямлю, пра сяброў-аднапалчан, пра мужнасць і адвагу учорашніх школьнікаў, з залы пасыпаліся пытанні. Адчувалася, што хлопцаў зачапілі падрабязнасці невядомай вайны з вуснаў яе ўдзельніка. Пытанні былі, можа, дзесьці і дзіцячыя, наіўныя, але закраналі думкі, пачуцці людзей. «А як вы звязваліся з бацькамі?», «Ці было вам страшна?» «Як адпачывалі?», «Чым харчаваліся?», «Колькі на самой справе было гадоў салдатам?», «Ці ведалі бацькі, дзе служаць дзеці?» і іншыя.

Падрабязнасці сустрэчы школьнікаў з воінамі-інтэрнацыяналістамі чытайце ў бліжэйшым нумары газеты.

Галіна Гамеза. фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць