Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

13 Люты 2020

У Валевацкім сельскім Савеце прайшло пасяджэнне апорнага пункта аховы правапарадку

У пасяджэнні бралі ўдзел: начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Чэрвеньскага раённага аддзела ўнутраных спраў Аляксандр Семчанка, намеснік пракурора раёна Вадзім Кукалевіч, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Чэрвеньскага райвыканкама Наталля Сцяжко, участковы міліцыянер Міхаіл Ротаў.

На пасяджэнне АПАП былі запрошаныя двое жыхароў сельсавета: «абавязаная асоба» і грамадзянін, які парушаў правілы грамадскіх паводзін.

Жанчына, абавязаная выплачваць грошы дзяржаве за ўтрыманне непаўналетняга ў прытулку, ужывае спіртныя напоі і здзяйсняе прагулы. Яна строга папярэджана аб недапушчальнасці падобных паводзінаў, у адваротным выпадку яе накіруюць на прымусовае лячэнне ў ЛПП. У дачыненні да учыненых прагулаў ёй растлумачана, што за 10 і больш прагулаў надыходзіць крымінальная адказнасць.

Што тычыцца антыграмадскіх паводзін грамадзяніна, то ён таксама папярэджаны. Як растлумачыў Вадзім Кукалевiч, на такіх людзей варта выклікаць нарад міліцыі, складаць пратаколы, агледзець на прадмет ужывання алкаголю і прымаць меры ў адпаведнасці з заканадаўствам. Участковаму рэкамендавана трымаць гэтага грамадзяніна на кантролі. - Нельга праходзіць міма такіх фактаў. Гэта спараджае беспакаранасць, - сказаў Вадзім Уладзіміравіч.

Аляксандр Семчанка таксама пракаментаваў сітуацыю з антыграмадскімі паводзінамі грамадзяніна: - У выпадку наяўнасці складу адміністрацыйнага правапарушэння, участковы павінен на працягу сутак перадаць інфармацыю ў РАУС, калі ён не можа там быць асабіста, - сказаў Аляксандр Віктаравіч. - Згодна з паведамленнем павінен выехаць нарад. Калі грамадзяне, або стараста вёскі, ці старшыня сельсавета ў дачыненні да гэтага грамадзяніна будуць бачыць правапарушэннi, неабходна пра гэта паведаміць у РАУС па тэлефоне 102. Меры абавязкова будуць прынятыя.

Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць